Content
Паўсюль толькі і размоваў, што пра Правы чалавека. Нейкая абстрактная субстанцыя, да якой не дакрануцца і не пашчупаць (але хацелася б), бо як кажуць – яны ёсць ў кожнага і кожнай.
Прыйшоў час разабрацца, што гэта і навошта яны нам. І гэты трэнінг стане першай прыступкай да разумення канцэпцыі правоў чалавека.
Спойлер: будзе цікава!
16 мая з 19:30 па 21:30 (па Мінску) на воркшопе мы разбяромся, што такое правы чалавека, хто за імі стаіць (і хто іх парушае).
На воркшопе ты даведаешся:
- хто прыдумаў Правы чалавека і навошта;
- якія правы ёсць у кожнага_ай з нас і дзе іх шукаць;
- хто мусіць абараняць правы чалавека
Ты таксама даведаешся пра тое, як адрозніваюцца парушэнні правоў чалавека ад парушэнняў адміністрацыйных і злачынстваў крымінальных. Напрыклад, калі вас пабіў сусед за гучную музыку ўвечары ці адмовілі ў прыняцці на працу праз палітычныя погляды. У якім выпадку былі парушаны вашыя правы чалавека ці ў абодвух?
Трэнерка
Дар'я Рублеўская, праваабаронца, менеджарка Беларускай Праваабарончай Школы. Ладзіць трэнінгі пра правы чалавека больш за 4 гады і ўпэўнена, што салідарнасць выратуе свет. Прасоўвае ініцыятыву «Майстэрня паштовак салідарнасці».
Get activity badge
Get activity badge subtitle
Я ведаю асноўныя прынцыпы правоў чалавека
Tasks
Issued by organiser or scanning QR code
Каб атрымаць гэты бэйдж, прымі ўдзел у воркшопе