Інтэнсіў "Ад ідэі да запуску" — гэта навучальны курс па распрацоўцы бізнес-плана для тых, у каго ёсць ідэя стварэння ўласнай справы, але недастаткова ведаў, навыкаў і смеласці для яе рэалізацыі.
Інтэнсіў "Ад ідэі да запуску" падыдзе табе, калі:
у цябе ёсць ідэя, але няма ўпэўненасці і ведаў, каб яе рэалізаваць
ты ўжо прыступіў_ла да рэалізацыі ідэі, ёсць план дзеянняў, прыблізнае разуменне, што і як рабіць, але няма ўпэўненасці ў сваіх сілах, а ёсць страх страціць укладзеныя сродкі і час
у цябе ўжо ёсць/была свая справа і яе неабходна перазапусціць, трансфармаваць і/ці маштабаваць у новых умовах
Тэарэтычная частка інтэнсіва "Ад ідэі да запуску" складаецца з 4-х відэа-урокаў:
Мэтапакладанне. Апісанне прадукта/паслугі. Унікальная гандлёвая прапанова.
Бізнэс-мадэль. Цэнаўтварэнне. Грашовая плынь.
Маркетынгавы аналіз і план.
Юрыдычныя аспекты і бухгалтэрыя. Сацыяльная адказнасць.
Вывучэнне гэтых відэа-урокаў дасць табе тэарэтычную базу для распрацоўкі чарнавіка бізнес-плана і запуску ўласнага сацыяльнага бізнесу. Ва ўроках ёсць адсылкі на канспекты, сшыткі прадпрымальніка і кансультацыі — гэтыя опцыі будуць даступныя ў практычнай частцы інтэнсіву, падрабязнасці аб якой можна даведацца ў Інстаграм-блогу "Дадай сябе"https://www.instagram.com/includeyourself/
Інтэнсіў "Ад ідэі да запуску" быў распрацаваны ў бабруйскай стартап-школе і праходзіў у афлайн фармаце з 2019 па 2021 гады. У 2023 годзе ў рамках праграмы прафесійнай падтрымкі "Дадай сябе" навучальны курс быў трансфармаваны ў онлайн-фармат.
Усяго навучанне па праграме інтэнсіву "Ад ідэі да запуску" прайшлі 109 чалавек афлайн і 95 чалавек онлайн
У другім блоку Інтэнсіва "Ад ідэі да запуску" дзелімся інфармацыяй аб розных бізнес-мадэлях, цэнаўтварэнні і грашовай плыні.
Вывучэнне гэтых тэм дапаможа табе апісаць, што неабходна для стварэння прадукта ці паслугі, разлічыць выдаткі на рэалізацыю ідэі і вызначыцца з фінансавай стратэгіяй вядзення сваёй справы.
Гэтыя веды і прылады дапамогуць пазбегнуць тыповых памылак у час запуску і зробяць твой праект больш устойлівым.
Badgecraft alberga esta plataforma y la desarrolla junto con organizaciones líderes educativas. El consorcio Europeo desarrolla esta plataforma con la cofinanciación del programa Erasmus+ de la Unión Europea.