Contenu
Тэхналагічны прагрэс істотна мяняе дэмакратычны свет і дапамагае ўзмацніць перадусім лакальны дэмакратычны патэнцыял, а разам з тым распаўсюдзіць каштоўнасці е-дэмакратыі. Праўда, не толькі дэмакратыя выкарыстоўвае тэхналагічныя заваёвы, грамадзянскія тэхналогіі – аўтарытарныя рэжымы таксама актыўна і часта досыць эфэктыўна перакручваюць і прысабечваюць тэхналагічны прагрэс на сваю карысць.
Падчас майстэрні вы даведаецеся:
- што такое CivicTech ці грамадзянскія тэхналогіі;
- як грамадзянскія тэхналогіі ўплываюць на сацыяльныя паводзіны і грамадзянскую актыўнасць;
- як грамадзянскія тэхналогіі дзейнічаюць у дэмакратыі, у прыватнасці ў е-дэмакратыі;
- пра асноўных актараў CivicTech;
- пра спэцыфіку грамадзянскіх тэхналогій у недэмакратыі (на прыкладзе Беларусі 2020-2023 гг.).
Сустракаемся 16 кастрычніка ў 19:00 (па Мінску).
Водца майстэрні
Уладзіслаў Іваноў, палітолаг, гендарны даследнік, дацэнт ЕГУ (Вільня).