Інтэнсіў "Ад ідэі да запуску" — гэта навучальны курс па распрацоўцы бізнес-плана для тых, у каго ёсць ідэя стварэння ўласнай справы, але недастаткова ведаў, навыкаў і смеласці для яе рэалізацыі.
Інтэнсіў "Ад ідэі да запуску" падыдзе табе, калі:
у цябе ёсць ідэя, але няма ўпэўненасці і ведаў, каб яе рэалізаваць
ты ўжо прыступіў_ла да рэалізацыі ідэі, ёсць план дзеянняў, прыблізнае разуменне, што і як рабіць, але няма ўпэўненасці ў сваіх сілах, а ёсць страх страціць укладзеныя сродкі і час
у цябе ўжо ёсць/была свая справа і яе неабходна перазапусціць, трансфармаваць і/ці маштабаваць у новых умовах
Тэарэтычная частка інтэнсіва "Ад ідэі да запуску" складаецца з 4-х відэа-урокаў:
Мэтапакладанне. Апісанне прадукта/паслугі. Унікальная гандлёвая прапанова.
Бізнэс-мадэль. Цэнаўтварэнне. Грашовая плынь.
Маркетынгавы аналіз і план.
Юрыдычныя аспекты і бухгалтэрыя. Сацыяльная адказнасць.
Вывучэнне гэтых відэа-урокаў дасць табе тэарэтычную базу для распрацоўкі чарнавіка бізнес-плана і запуску ўласнага сацыяльнага бізнесу. Ва ўроках ёсць адсылкі на канспекты, сшыткі прадпрымальніка і кансультацыі — гэтыя опцыі будуць даступныя ў практычнай частцы інтэнсіву, падрабязнасці аб якой можна даведацца ў Інстаграм-блогу "Дадай сябе"https://www.instagram.com/includeyourself/
Інтэнсіў "Ад ідэі да запуску" быў распрацаваны ў бабруйскай стартап-школе і праходзіў у афлайн фармаце з 2019 па 2021 гады. У 2023 годзе ў рамках праграмы прафесійнай падтрымкі "Дадай сябе" навучальны курс быў трансфармаваны ў онлайн-фармат.
Усяго навучанне па праграме інтэнсіву "Ад ідэі да запуску" прайшлі 109 чалавек афлайн і 95 чалавек онлайн
У трэцім блоку Інтэнсіва "Ад ідэі да запуску" расказваем пра тое, чаму важна пастаянна вывучаць мэтавую аўдыторыю, аналізаваць рынак і сачыць за канкурэнтамі (як прамымі, так і ўскоснымі).
Гэтая інфармацыя неабходная для распрацоўкі маркетынгавай стратэгіі для запуску сваёй справы і прасоўвання прадуктаў ці паслуг.
Badgecraft gestisce questa piattaforma web e continua a svilupparla in partnership con organizzazioni leader nel settore dell'educazione. La prima versione di questa piattaforma è stata realizzata grazie ai cofinanziamenti del programma Erasmus+ dell'Unione Europea. Contattaci all'email support@badgecraft.eu.