Apie
Grojaraščiai
Registruotis
1

Прыбіраем лішняе: мінімалізм у праекце

Prisijungti
ApžvalgaŽenkliukai

Прыбіраем лішняе: мінімалізм у праекце

Prisijungti

Apie

Гэтая нататка пазнаёміць вас з важным прынцыпам, якога варта прытрымлівацца пры прадумванні важных фіч для праектаў. Ён называецца брытва Аккама, і коратка фармулюецца вось так: не варта памнажаць сутнасці без патрэбы.

Калі казаць больш зразумелай мовай, гэта значыць «калі можна зрабіць прасцей — рабі прасцей». Жаданне зрабіць класны прадукт і напоўніць ваша падзея разыначкамі — гэта выдатна. Але заўсёды варта памятаць, што ў дзень, калі ваш праект запусціцца, а мерапрыемства адбудзецца, будзе шмат стрэсу, і з-за яго многія дэталі могуць выпасці. Таму наша задача — зрабіць так, каб калі нешта і выпадала, гэта было б не крытычна.

Якія ёсць практычныя парады?
  • Не чакайце, што ўдзельнікі вашага мерапрыемства будуць прымаць складаныя рашэнні і выконваць іх ідэальна. Напрыклад, калі вы рыхтуеце танец-флэшмоб, загадзя разбівайце яго на зразумелыя руху і навучыце некалькіх валанцёраў танцаваць яго ідэальна. Калі вы праводзіце вулічнае шэсце ці мітынг — загадзя падрыхтуйце спіс крычалак.
  • Не будуйце складаных ланцужкоў адказнасці ўнутры каманды валанцёраў. У ідэале — разбіце вашу каманду так, каб асобныя людзі ці групы людзей адказвалі за адну канкрэтную задачу і ў дакладнасці ведалі, што менавіта яны павінны рабіць. Вельмі важна, каб група магла ў выпадку чаго працаваць аўтаномна.
  • Выкарыстоўвайце больш простыя тэхнічныя рашэнні. Напрыклад, у аднаго з арганізатараў была ідэя зрабіць карту на базе Google maps, на якой былі б прастаўленыя кропкі, якія абазначаюць станцыі квэста, але замест гэтага абышліся телеграм-каналам, дзе былі сабраныя геалакацыі гэтых кропак.



Gauk veiklos ženkliuką

Брытва Аккама Gauk šį ženkliuką

Нічога лішняга!



Užduotys
Užduotis nr.1
Įrodymus patikrino: vienas renginio organizatorius
Паспрабуйце прааналізаваць ваш праект і падумаць, што з яго можна «вынесці за дужкі», каб палегчыць працу сабе і камандзе.

Įgūdžiai

ESCO
#task management
Pilietinis įsitraukimas
Pridėjo į grojaraštį (1)
Laikas pabaigti: 30 minučių
Dalintis:

Organizatoriai

Бяры & Рабі

Panaudota grojaraščiuose

Бяры & Рабі
Бяры & Рабі
Badgecraft palaiko šią platformą ir plėtoja ją kartu su pagrindinėmis švietimo organizacijomis. Europos Sąjungos programa Erasmus+ dalinai finansavo pirmosios platformos versijos sukūrimą. Susisiekite su mumis support@badgecraft.eu.
Platforma
Pakeisti į kitą kalbą:
Dalinai finansuojamas iš Europos Sąjungos programos Erasmus+
PradinisŽemėlapisVeiklosGrojaraščiai