Інтэнсіў "Ад ідэі да запуску" — гэта навучальны курс па распрацоўцы бізнес-плана для тых, у каго ёсць ідэя стварэння ўласнай справы, але недастаткова ведаў, навыкаў і смеласці для яе рэалізацыі.
Інтэнсіў "Ад ідэі да запуску" падыдзе табе, калі:
у цябе ёсць ідэя, але няма ўпэўненасці і ведаў, каб яе рэалізаваць
ты ўжо прыступіў_ла да рэалізацыі ідэі, ёсць план дзеянняў, прыблізнае разуменне, што і як рабіць, але няма ўпэўненасці ў сваіх сілах, а ёсць страх страціць укладзеныя сродкі і час
у цябе ўжо ёсць/была свая справа і яе неабходна перазапусціць, трансфармаваць і/ці маштабаваць у новых умовах
Тэарэтычная частка інтэнсіва "Ад ідэі да запуску" складаецца з 4-х відэа-урокаў:
Мэтапакладанне. Апісанне прадукта/паслугі. Унікальная гандлёвая прапанова.
Бізнэс-мадэль. Цэнаўтварэнне. Грашовая плынь.
Маркетынгавы аналіз і план.
Юрыдычныя аспекты і бухгалтэрыя. Сацыяльная адказнасць.
Вывучэнне гэтых відэа-урокаў дасць табе тэарэтычную базу для распрацоўкі чарнавіка бізнес-плана і запуску ўласнага сацыяльнага бізнесу. Ва ўроках ёсць адсылкі на канспекты, сшыткі прадпрымальніка і кансультацыі — гэтыя опцыі будуць даступныя ў практычнай частцы інтэнсіву, падрабязнасці аб якой можна даведацца ў Інстаграм-блогу "Дадай сябе"https://www.instagram.com/includeyourself/
Інтэнсіў "Ад ідэі да запуску" быў распрацаваны ў бабруйскай стартап-школе і праходзіў у афлайн фармаце з 2019 па 2021 гады. У 2023 годзе ў рамках праграмы прафесійнай падтрымкі "Дадай сябе" навучальны курс быў трансфармаваны ў онлайн-фармат.
Усяго навучанне па праграме інтэнсіву "Ад ідэі да запуску" прайшлі 109 чалавек афлайн і 95 чалавек онлайн
У першым блоку Інтэнсіва "Ад ідэі да запуску" дзелімся інфармацыяй аб тым, як дакладна сфармуляваць сутнасць ідэі і вызначыць мэтавую аўдыторыю, як паставіць мэты для сацыяльнага бізнес-праекта, як сфармуляваць унікальную гандлёвую прапанову.
Вывучэнне гэтых тэм грае ключавую ролю ў запуску і паспяховым развіцці сацыяльнага бізнесу. Разам гэтыя элементы фарміруюць фундамент для стварэння стойкага і вядомага брэнда, дапамагаюць эфектыўна прыцягваць і ўтрымліваць мэтавую аўдыторыю, а таксама забяспечваюць стратэгічны напрамак для росту і развіцця праекта.
Я ведаю, як дакладна сфармуляваць ідэю і чаму гэта важна. Разумею, як вызначыць мэты і ўнікальнасць сваёй ідэі.
Tasks
Task no.1
Evidence verified by: outo-aprobá
Выразна сфармулюй сутнасць сваёй ідэі: што ты плануеш рабіць? Для каго? У якім фармаце? Навошта, якія праблемы/патрэбы будзеш вырашаць? Запішы мінімум адзін варыянт унікальнай гандлёвай прапановы для сваёй ідэі.
Badgecraft ta fasilitá e plataforma akí i ta desaroy'é huntu ku organishonnan líder den edukashon. E programa Erasmus+ di Union Europeo a ko-finansiá kreashon di e promé vershon di e plataforma akí. Tuma kontakto ku support@badgecraft.eu.