O nas
Seznami predvajanja
Registracija
1

Дэдлайны і адказнасць: вучымся планаваць правільна

Pridruži se
PregledZnačke

Дэдлайны і адказнасць: вучымся планаваць правільна

Pridruži se

Content

Каб праца рабілся, патрэбна адказаць на тры пытанні: што рабіць, каму рабіць, колькі рабіць. Пра іх мы і распавядзем у гэтым блоке.


Што рабіць?


На мінулым этапе мы закранулі гэты працэс, але трэба паўтарыцца. Каб праца ішла, трэба канкрэтна вызначыцца з тым, што мы хочам. Не «трэ зрабіць прыгожы сайт», а «нам патрэбны лэндынг з інфой пра мерапрыемства і рэгістрацыяй, адаптаваны да пк і мабільных прылад». Вось такія «хачу» трэба распісаць па пунктах. А далей ідзе магія.



Каму рабіць?


Усе задачы трэба раскідаць паміж канкрэтнымі людзьмі ў фармаце «адзін чалавек на задачу, не больш, не менш». Чаму так? Калі над задачай працуе нуль чалаве, яна не будзе рабіцца, гэта лагічна. Калі працуюць два і больш, з’яўляцца спакуса скінуць адказнасць на партнёраў, то бок праца зноў такі не будзе рабіцца, ці рабіцца занадта павольна. А што калі трэба зрабіць задачу ўдвох? Тады гэтую задачу варта разбіць на падзадачы, а-ля не «напісаць пост», а «напісаць зацэпку для уступу, знайсці рэсурсы, знайсці пікчу, напісаць тэкст, адаптаваць тэкст пад розныя сацсеткі», пасля чаго гэтыя мікразадачы разбіць на розныя часткі. Тут выдатна дапаможа trello.com, дзе можна распісваць задачы і раскідваць іх паміж удзельнікамі праекта.


Колькі рабіць?


Праца, яна як газ — запаўняе сабой усю дасяжную прастору. Калі даць сабе тры месяцы на чытанне кнігі, то вы яе тры месяцы будзеце чытаць. Калі тры дні толькі — дык вам гэтых трох дзён хопіць. Таму жыццёва неабходна абмяжоўваць час працы, нават проста каб заматываваць не марнаваць зашмат часу. Робіцца гэта падчас размеркавання працы паміж удзельнікамі праекта ў фармаце «ты пішаш артыкул пра пінгвінаў, дэдлайн праз тыдзень, да сузвону».
Тут я люблю ставіць сабе дэдлайны праз Google Calendar, бо я ім часта карыстаюся і такім чынам задачы заўсёды бачныя. Вельмі важна мець кантроль над сваім часам, таму карыстайцеся для дэдлайнаў тым, чым вы больш за ўсё прывыклі карыстацца для занатоўвання ўмоўных паходаў да лекара.А што, калі не паспяваеш? Дэдлайны, перш за ўсё, гэта матыватар. Калі нешта не атрымліваецца, варта абмеркаваць гэтае пытанне з камандай. Неразуменне шляха працы, знешнія абставіны, нават выпальванне - усё гэта фактары, якія варта мець на ўвазе.


З дапамогай чаго рабіць?


Google Calendar — дэфолтны рэсурс для планавання. Выдатна падыходзіць каб планаваць усё жыццё, у тым ліку праекты. Там можна дадаваць як асобныя івэнты, так і задачы і планы на дзень. Агулам, рэкамендую.

Trello — выдатны інструмент каб размяркоўваць адказнасць. Праз яго можна стварыць карткі з задачамі, якія візуальна проста кідаць розным удзельнікам працы і сачыць за прагрэсам.

Doodle — платформа для пошукаў часу. Бывала такое, што трэ тэрмінова абмеркаваць апошнюю заяву Зяленскага па відэасувязі, а ва ўсіх розныя часы занятыя? У Doodlе ёсць магчымасць стварыць слоты часу і даць усім патыкаць у тыя, якія больш за ўсё падыходзяць, такім чынам знаходзячы час, які падыходзіць большасці.

Forest — прылада, якая дапаможа не губляць канцэнтрацыю. Унутры яе можна запусціць таймер таго, колькі часу вам трэба працаваць. За гэты час у віртуальным садку будзе расці віртуальнае дрэва, але толькі пры ўмове, што вы не будзеце адкрываць тэлефон (альбо нейкія прылады якія самі вызначыце). Калі адкрыеце, то дрэва загіне! Таму працуйце гэты час.

Gradivo

  • Forest
  • Google Calendar
  • Trello
  • Doodle

Pridobite značko aktivnosti

Чалавек-дэдлайн Pridobi to značko

Умею ставіць дэдлайны і размяркоўваць адказнасць за задачы.
Naloge
Naloga št.1
Izda organizator ali skeniranje QR kode
Дамашка: збярыцеся камандай і раскладзіце праект на падзадачы. Зрабіце табліцу з гэтымі задачамі, размяркуйце іх па ўдзельніках праекта і дадасіце дэдлайны. Такім чынам у вас будзе план працы на бліжэйшы час, якім можна карыстацца. Спасылку на таблічку дадайце ў поле для адказу (не забудзьцеся дазволіць доступ па ёй) або загрузіце скрыншот / табліцу ў выглядзе дакумента.

Veščine

ESCO
#make deadlines
ESCO
#plan deadlines
ESCO
#complete deadlines
ESCO
#communication
Civic engagement
Na seznam predvajanja dodan/a (1)
Potreben čas za dokončanje: 1 uri 30 minuta
Deli:

Organizatorji

Бяры & Рабі

Uporabljeno v seznamu predvajanja

Бяры & Рабі
Бяры & Рабі
Badgecraft vodi spletno infrastrukturo za mesta in regije učenja in jo razvija skupaj z vodilnimi izobraževalnimi organizacijami. Evropski konzorcij razvija to platformo s pomočjo sofinanciranja programa Evropske unije Erasmus+. Kontaktirajte support@badgecraft.eu.
Platforma
Preklopite na drug jezik:
Sofinancirano s strani programa Evropske unije Erasmus+
DomovZemljevidAktivnostiSeznami predvajanja