Teave
Playlists
Registreeri
1

Мэтавыя аўдыторыі: патрэбы vs рэсурсы (варкшоп)

Liitu
OverviewMärgidEndorsements

Мэтавыя аўдыторыі: патрэбы vs рэсурсы (варкшоп)

Liitu

Teave

У сваёй грамадскай дзейнасці ўсе мы імкнемся да станоўчых пераменаў у жыцці людзей, з якімі мы працуем, а таксама да пераменаў у грамадстве, якія залежаць ад гэтых людзей.

Але як зразумець, што патрэбна людзям, дзеля якіх мы працуем? Якія інструменты для такога даследавання можна выкарыстоўваць і што рабіць, калі патрэбы людзей ўвогуле не адпавядаюць вашым чаканням? Ці можам мы сфакусавацца на фармаванні патрэбаў і што можа дапамагчы ў гэтым? А што, калі замест арыентацыі на патрэбы, мы будзем арыентавацца на рэсурсы і інтарэсы (уласныя і супольнасці) у якой мы працуем?

Збіраемся 15 лістапада з 19:00 да 21:00 (па Мінску), каб разабраць усе гэтыя пытанні.

Пасля варкшопа вы будзеце ведаць:

  • што такое патрэбы;
  • якія інструменты можна выкарыстоўваць для даследавання патрэбаў;
  • абмежаванні ў выкарыстанні асобных інструментаў вызначэння патрэб;
  • што ляжыць у аснове фармавання патрэбаў;
  • што рабіць, калі патрэбы людзей не адпавядаюць вашым чаканням;
  • пра падыход «Ад дапамогі супольнасцям да супольнасцяў, якія дапамагаюць самім сабе» (Asset-Based Community Development) і як яго выкарыстоўваць у планаванні працы са сваімі мэтавымі групамі.

Экспертка
Лана Руднік — адукатарка і менеджарка, псіхалагіня, коуч. У грамадскім сектары з 1997 года. Заснавальніца і дырэктарка «Універсітэта Залатога Веку». Адна з заснавальніц ТАА «Агенцыя развіцця адукацыі дарослых», кіраўніца міжнароднай Фундацыі развіцця адукацыі дарослых (IFAE).

Правяла больш за 450 трэнінгаў і кансультацый для беларускіх, замежных і міжнародных арганізацый. Стажыравалася і атрымлівала дадатковую адукацыю ў ЗША, Германіі, Славакіі, Швецыі, Украіне, Літве, Польшчы. Са-аўтарка і распрацоўшчыца адукацыйных праграм «Акадэмія Першых», «Школа эканамічнай самастойнасці для жанчын», «Школа сацыяльнай анімацыі», «Мабільны ўніверсітэт», «Школа адукатараў», «Школа менеджараў адукацыйных праграм», «Школа медыяменеджмэнта». 

Resources

Get activity badge

Даведваюся пра патрэбы Get this badge

Märgi informatsioonEndorsements
Я ведаю як ацэньваць патрэбы мэтавай аўдыторыі
Ülesanded
Task no.1
Evidence verified by: one activity organiser
Апішыце адну з мэтавых груп, з якой вы працуеце/плануеце працаваць. Уявіце сярэднестатыстычнага прадстаўніка/прадстаўніцу гэтай групы і апішыце яго/яе/іх з дапамогай як мінімум пяці характарыстык.Якім чынам вы даведаецеся пра тое, якія патрэбы ёсць у гэтых людзей і якія інструменты вы выкарыстаеце для атрымання гэтай інфармацыі?

Skills

ESCO
#learning needs assessment
Kodanikuosalus
Lisatud esitusloendisse (1)
Time to complete: 2 tundi
Share:

Organiseerijad

OEEC

Used in playlists

Badgecraft käitab veebi taristut Õppimise linnade ja regioonide jaoks. Euroopa konsortsium arendab seda platvormi kaasrahastusega Euroopa Liidu programmist Erasmus+.
Platvorm
Vaheta keelt:
Co-funded by the Erasmus+ programme of the European Union
KoduKaartActivitiesPlaylists