Sobre
Playlist
Regístrate
1

Чаго і колькі: падлічваем рэсурсы

Participar
Panorama generalInsignias

Чаго і колькі: падлічваем рэсурсы

Participar

Contenido

Колькі праграмістаў трэба каб укруціць лямпачку? — пытанне, на якім сыпляцца самыя крутыя праекты. Сёння мы пачнем размову аб планаванні рэсурсаў. Больш аб гэтым паразмаўляем на жывым зум-варкшопе з фем- квір-актывісткай Настай Базар, але сёння пералічым караценька асноўныя прынцыпы.

Запаведзь першая – не імправізуй. Працэс планавання часам можа паказацца простым для імправізацыі — прыблізна столькі нам трэ ўлётак, прыблізна столькі бутэлек вады, там на месцы разбяромся. Але гэта вельмі істотная памылка. Перад тым, як пачынаць планаванне рэсурсаў, трэба грунтоўна абмеркаваць на што і колькі яны могуць быць патрэбныя. Толькі пасля такога аналізу можна спадзявацца на тое, што форс-мажораў не будзе.

Запаведзь другая – старайся падлічыць. Перад тым, як размяркоўваць рэсурсы, пастарайцеся прыкінуць, колькі людзей будзе ўдзельнічаць у вашым мерапрыемстве. У ідэале для гэтых мэтаў мець рэгістрацыю (звярні ўвагу на трэк пра яе), але таксама можна ўжываць папярэдні досвед, свой ці чужы: колькі і хто звычайна прыходзяць на імпрэзу.

Запаведзь трэцяя – лепей больш ніж менш. Калі раптам пасля імпрэзы застанецца колькі матэрыялаў, то іх можна будзе раздаць як сувеніры ці пакінуць на наступны раз. То бок, гэта не праблема. Праблемы пачынаюцца тады, калі чагось не хапае. У такіх выпадках альбо трэба рабіць матэрыялы з таго, што ёсць, альбо адмаўляць удзельнікам. Ні тое, ні тое не ёсць пазітыўным сцэнаром, таму наша парада вам такая: закладвайце трохі больш, так будзе бяспечней. 

Запаведзь чацвёртая — рэсурсы бываюць не толькі матэрыяльнымі. Калі ласка, заўсёды трымайце ў галаве, што час і колькасць працоўных рук, якое спатрэбіцца вам на тое, каб выразаць флаеры/расклеіць налепкі — таксама рэсурс, які трэба знайсці, палічыць і расходаваць з розумам. Тое ж тычыцца стомленасці і голаду валанцёраў у дзень мерапрыемства або выгарання/вольнага часу/натхнення, калі гаворка ідзе пра больш маштабны праект.

Запаведзь пятая — частка каманды, частка карабля. Асобны рэсурс гэта «жывая сіла», то ёсць валанцёры. Падумайце, колькі людзей вам трэба і што яны павінны ўмець. Гэта можа залежаць ад актыўнасці і спецыяльных запытаў, а таксама ад колькасці мяркуемых удзельнікаў і маштабу мерапрыемства ў цэлым. Абавязкова памятайце, што ў вас заўсёды павінен быць асобны свабодны чалавек, які будзе трымаць у галаве ўвесь план таго, што адбываецца і выдатна ведаць, дзе і што адбываецца ў дадзены момант. Больш падрабязна аб камандзе і яе функцыянаванні — у асобным трэку.

Consigue la insignia de actividad

Заўсёды ў рэсурсе Consigue esta insignia

Ведаю базавыя правілы падліку і мэнэджмэнту рэсурсаў.
Tareas
Tarea no.1
Evidencia verificada por: Un organizador de actividades
Паспрабуйце распланаваць, чаго і колькі вам трэба, а таксама хто вам патрэбен для рэалізацыі вашага праекта.

Habilidades

ESCO
#principios del trabajo en equipo
ESCO
#managing resources
Compromiso cívico
Añadido a la lista de reproducción (1)
Tiempo para completar: 45 minutos
Compartir:

Organizadores

Бяры & Рабі

Utilizado en las listas de reproducción

Бяры & Рабі
Бяры & Рабі
Badgecraft alberga esta plataforma y la desarrolla junto con organizaciones líderes educativas. El consorcio Europeo desarrolla esta plataforma con la cofinanciación del programa Erasmus+ de la Unión Europea.
Plataforma
Cambiar a otro idioma:
Cofinanciado por el programa Erasmus+ de la Unión Europea
InicioMapaActividadesPlaylist