Teave
Playlists
Registreeri
1

Бяспека ў арганізацыі: з чаго пачаць (майстэрня)

Liitu
OverviewMärgidEndorsements

Бяспека ў арганізацыі: з чаго пачаць (майстэрня)

Liitu

Teave

Мы рыхтуемся да вандроўкі, збіраем рэчы і раптам задумваемся пра бяспеку. Што з намі можа здарыцца ў дарозе, на мяжы, у гатэлі, на вуліцы? Што трэба ўзяць з сабой, а што пакінуць, дзе схаваць грошы, якія раёны лепей абмінуць, дзе набыць страхоўку, куды тэлефанаваць, калі нешта здарыцца — гэтыя пытанні мы пракручваем у галаве перад дарогай, бо гэта натуральны клопат пра бяспеку, закладзены тысячагоддзямі эвалюцыі.

Тое самае мы, здаецца, павінны думаць і абмяркоўваць з камандай, калі пачынаем рабіць нешта новае разам. Але тут нашай інтуіцыі і прыроднай трывожнасці можа быць недастаткова. У выніку, часта гэтыя абмеркаванні адбываюцца, калі нешта кепскае ўжо здарылася.

Падчас майстэрні 1 лістапада з 19:00 да 21:00 (па Мінску) вы зможаце:

  • даведацца пра складнікі арганізацыйнай бяспекі;
  • навучыцца сістэмна і паслядоўна працаваць з арганізацыйнымі рызыкамі;
  • навучыцца прымяняць методыкі павышэння бяспекі ў камандзе;
  • абмеркаваць распаўсюджаныя выклікі і адказы на іх;
  • даведацца, дзе шукаць дадатковую дапамогу і рэсурсы для бяспекі.

А таксама:

  • планаваць і імплементаваць меры бяспекі ў калектыве;
  • ацэньваць арганізацыйныя рызыкі;
  • працаваць з рызыкамі, каб зніжаць верагоднасць і наступствы;
  • рэагаваць на інцыдэнты.

Спікер
Аляксандр
Запрошаны трэнер і эксперт ініцыятывы CyberBeaver, якая дапамагае некамерцыйным арганізацыям спраўляцца з выклікамі бяспекі. Мае пяцігадовы досвед кансультавання па пытаннях арганізацыйнай бяспекі для шэрагу беларускіх ініцыятыў.

Resources

Get activity badge

Клапачуся пра бяспеку Get this badge

Märgi informatsioonEndorsements
Я ведаю як наладзіць арганізацыйную бяспеку ў камандзе
Ülesanded
Task no.1
Evidence verified by: one activity organiser
Уявіце, што вы плануеце правесці адукацыйны анлайн курс, падобны на наш («Мае сэнс»). У якасці трэнер_ак і ўдзельні_ц вы плануеце запрасіць беларусаў і беларусак у розных краінах. Якія 5 дзеянняў вы зробіце, каб падвысіць бяспеку мерапрыемства?

Skills

ESCO
#administrate security measures
Tehnoloogia ja arvutid
Lisatud esitusloendisse (1)
Time to complete: 2 tundi
Share:

Organiseerijad

OEEC

Used in playlists

Badgecraft käitab veebi taristut Õppimise linnade ja regioonide jaoks. Euroopa konsortsium arendab seda platvormi kaasrahastusega Euroopa Liidu programmist Erasmus+.
Platvorm
Vaheta keelt:
Co-funded by the Erasmus+ programme of the European Union
KoduKaartActivitiesPlaylists