A propos
Playlists
S'inscrire
1

Залаты квіток: як падлічваць удзельнікаў

S'inscrire
Vue d'ensembleBadges

Залаты квіток: як падлічваць удзельнікаў

S'inscrire

Contenu

Вельмі часта ўзнікае патрэба адсочваць удзельнікаў: разумець іх колькасць, планаваць колькі стулоў патрэбна будзе для імпрэзы. Тут вам дапаможуць некалькі інструментаў, а менавіта:

Google forms (і падобныя сервісы) — самая ўніверсальная форма рэгістрацыі. Праз яе можна не толькі зразумець колькі людзей прыйдзе, але і іх інтарэсы, запыты, кантакты, іншую патрэбную для працягу праекта інфу. З плюсаў інфарматычнасць і прастата ў стварэнні. Мінусы — можа быць завялікая і чалавеку будзе тупа лянота яе запаўняць, з-за чаго згубіцца патэнцыйны ўдзельнік. Таму не трэба перагружаць формы інфой.

Апытанкі ў сацсетках — проста і лаканічна. Часам, калі патрэбна ведаць колькасць людзей на імпрэзе, хопіць звычайнай апытанкі з пытаннямі «прыду/не прыду». Калі трэба будзь-якія кантакты, можна зрабіць гэтую апытанку адкрытай, каб потым напісаць людзям ва ўмоўны тэлеграм праз які яны галасавалі. З плюсаў — не трэба шмат рабіць, літаральна адзін клік, таму не будзе такой страты людзей з-за цяжкасці апытання. З мінусаў — людзі могуць тыкнуць і не прыйсці, бо няма матывацыі.

Па сваіх праектах я магу сказаць, што чым цяжэйшая рэгістрацыя, тым больш верагодна, што людзі насамрэч прыйдуць. З большага гэта таму, што калі ў форме незаматываваныя людзі адвальваліся падчас рэгістрацыі, у апытанцы гэты момант адвальвання будзе трохі адцягнуты. Таму да лічбаў трэба ставіцца з пільнасцю.

«Напішы мне». Тут удзельнік павінен самастойна напісаць арганізатарам альбо мэнэджарам пра сваё жаданне паўдзельнічаць у мерапрыемстве. Гэта менш аўтаматызавана, патрабуе дадаковых рэсурсаў каб улічыць кожную заяўку і даведацца пра патрэбныя арганізатарам дэталі. Але ёсць вялікі плюс: калі па нейкай прычыне чалавек пасля рэгістрацыі не зможа наведаць імпрэзу, менавіта гэты шлях найбольш гарантуе, што рэгістрацыя будзе адмененай. Абгрунтаванне простае — праз такі шлях усталёўваецца персанальны кантакт, то бок удзельніку больш зразумела каму ў выпадку неспадзяванак пісаць.

Івэнты ў сацыяльных сетках. Гэта досыць зручна-з дапамогай адзначыліся ў івэнце можна палічыць колькасць зацікаўленых і тых, хто рэальна хоча прыйсці (на прыкладзе фэйсбука), а яшчэ там можна размяшчаць інфармацыю тыпу часу пачатку, схемы даезду і іншых арганізацыйных пытанняў.

Таксама, калі вы хочаце быць абсалютна ўпэўненыя, што да вас прыйдуць людзі, пашукайце лакальныя ініцыятывы, якія могуць выдаць вам квіткі. Напрыклад, у Польшчы ёсць класны сайт evenea.pl, дзе можна ствараць мерапрыемствы і раздаваць віртуальныя бясплатныя квіткі — ад чалавека будзе патрабавацца толькі зарэгістравацца.

Дарэчы, сяброўскі напамін: калі вы хочаце дакладна пераканацца, што людзі прыйдуць, наладзьце аўтаматызаваную рассылку для тых, хто пакінуў вам кантакт. Не саромейцеся нагадваць, таму што людзі могуць проста забыцца, нават калі вельмі хацелі патрапіць да вас на івэнт.

Get activity badge

У мяне ўсё падлічана! Get this badge

Разумею, якія ёсць інструменты для трекінга удзельнікаў і што з гэтых інструментаў максімальна падыходзіць майму праекту
Tâches
Tâche n°1
Preuve vérifiée par : un organisateur de l'activité
Заданне на практыку – выберыце шлях рэгістрацыі, які найбольш пасуе вашаму праекту. Распрацуйце пытанні: для формы - менавіта саму форму, для апытанкі – само пытанне, магчымыя дадатковыя дэталі, для паведамлення арганізатарам – патрабаванні па інфе, што менавіта вам трэ пачуць ад удзельнікаў (імя, кантакты, зацікаўленасці, г.д.)

Compétences

ESCO
#track people
Engagement citoyen
Ajouté à la Playlist (1)
Temps à compléter : 30 minutes
Partager :

Organisateurs

Бяры & Рабі

Utilisé dans les playlists

Бяры & Рабі
Бяры & Рабі
Badgecraft héberge et développe cette plateforme avec les principaux organismes d'éducation. La première version de cette plateforme a été cofinancée par Erasmus +, programme de l'Union européenne. Contactez-nous à : support@badgecraft.eu .
Plateforme
Changer de langue:
Cofinancé par Erasmus+, programme de l'Union Européenne
AccueilCarteActivitésPlaylists