Sobre
Гэта курс, прысвечаны стварэнню праектаў, накіраваных на грамадзянскі актывізм.
Ён прызначаны для тых, хто хоча прынесці ў свет нешта крутое, але пакуль не ведае, з чаго пачаць (так што калі ты — грамадзянскі актывіст-пачатковец ці ўжо дасведчаны арганізатар, які шукае новыя падыходы, табе сюды!). Мы разам пройдзем шлях ад ідэі да рэалізаванага мерапрыемства, звернем увагу на дробязі і раскажам пра свае набітыя шышкі.
У гэтым плэйлісце можна знайсці:
- Тэкставыя матэрыялы і раздаткі
- Анонсы зум-воркшопаў з запрошанымі экспертамі
- Запісаныя кейс-стадыі
- Падборкі карысных рэсурсаў
- Заданні, якія дапамогуць пабудаваць праект
Чаго чакаць? Бяры і рабі!
Atividades para concluir
Complete as seguintes atividades, ganhe medalhas e verá o progresso da sua playlist atualizado
Sobre
Давайце ўявім, што мы — user experience-інжынеры, толькі працуем не над мабільным дадаткам, а над сваім праектам (акцыяй, лекцыяй, квэстам і наогул чым заўгодна). У гэтым блоку мы будзем аналізаваць вопыт, які атрымае ўдзельнік, і для гэтага прыкінемся ўдзельнікамі самі.Для пачатку вызначыцеся з дызайнам гэтага экспірыенса: для каго вы гэта робіце? Навошта вашай аўдыторыі гэта? Што вы хочаце даць аўдыторыі? Як данесці гэта максімальна эфектыўна? Што людзі будуць рабіць, калі прыйдуць на мерапрыемства? Паспрабуйце падумаць аб тым, як удзельнік падзеі будзе праводзіць кожную хвіліну.
Асноўны матэрыял гэтага блока — гутарка з Юрым Разумавым, арганізатарам міжнародных турніраў па Што? Дзе? Калі? і чальцом выканкама Міжнароднай Асацыяцыі Інтэлектуальных Гульняў.
Obter uma medalha da atividade
Я ведаю, што такое экспірыенс-дызайн і клапачуся пра сваю аўдыторыю!
Tarefas
Emitido pelo organizador ou através da leitura do código QR
Раскажыце, што з лекцыі вы можаце выкарыстаць у сваім праекце.