Content
Дзейнасць арганізацый і ініцыятыў можа спрыяць рашэнню глабальных праблем нават тады, калі гэтыя праблемы не знаходзяцца ў непасрэдным фокусе працы арганізацыі. Гэта адбываецца праз тое, што мы можам улічваць і рэалізоўваць у сваёй працы такія скразныя каштоўнасці, як правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць.
Па выніках інтэрактыўнай лекцыі 6 лістапада 19:00-21:00 (па Мінску) вы:
- даведаецеся, што такое скразныя каштоўнасці;
- атрымаеце разуменне таго, што на практыцы значаць правы чалавека, гендарная роўнасць, інклюзіўнасць, экапрыязнасць;
- на простых прыкладах пабачыце, як скразныя каштоўнасці рэалізуюцца ў дзейнасці арганізацый і ініцыятыў.
А яшчэ навучыцеся:
- ацэньваць сваю дзейнасць праз прызму скразных каштоўнасцяў;
- уключаць скразныя каштоўнасці ў сваю працу.
Спікерка
Марына Штрахава, сузаснавальніца арганізацыі «ІншыЯ», амбасадарка скразных каштоўнасцяў, менеджарка сацыяльных праектаў, раней сузаснавальніца ліквідаванай арганізацыі «Жывая Бібліятэка» (2014-2021гг). У актывізме з 2011 года.