O nas
Seznami predvajanja
Registracija
1

Скразныя каштоўнасці ў арганізацыях і ініцыятывах: уключаем у дзейнасць (лекцыя)

Pridruži se
PregledZnačkePotrditve

Скразныя каштоўнасці ў арганізацыях і ініцыятывах: уключаем у дзейнасць (лекцыя)

Pridruži se

Content

Дзейнасць арганізацый і ініцыятыў можа спрыяць рашэнню глабальных праблем нават тады, калі гэтыя праблемы не знаходзяцца ў непасрэдным фокусе працы арганізацыі. Гэта адбываецца праз тое, што мы можам улічваць і рэалізоўваць у сваёй працы такія скразныя каштоўнасці, як правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць.

Па выніках інтэрактыўнай лекцыі 6 лістапада 19:00-21:00 (па Мінску) вы:

  • даведаецеся, што такое скразныя каштоўнасці;
  • атрымаеце разуменне таго, што на практыцы значаць правы чалавека, гендарная роўнасць, інклюзіўнасць, экапрыязнасць;
  • на простых прыкладах пабачыце, як скразныя каштоўнасці рэалізуюцца ў дзейнасці арганізацый і ініцыятыў.

А яшчэ навучыцеся:

  • ацэньваць сваю дзейнасць праз прызму скразных каштоўнасцяў;
  • уключаць скразныя каштоўнасці ў сваю працу.

Спікерка
Марына Штрахава, сузаснавальніца арганізацыі «ІншыЯ», амбасадарка скразных каштоўнасцяў, менеджарка сацыяльных праектаў, раней сузаснавальніца ліквідаванай арганізацыі «Жывая Бібліятэка» (2014-2021гг). У актывізме з 2011 года.

Gradivo

Pridobite značko aktivnosti

Ведаю аб скразных каштоўнасцях Pridobi to značko

Informacije o značkiPotrditve
Я ведаю, што такое скразныя каштоўнасці і як з імі працаваць
Naloge
Naloga št.1
Dokaze preveril: En organizator dejavnosti
Паколькі на гэтай сустрэчы размова ідзе адразу пра чатыры скразныя каштоўнасці, то прапануем вам выканаць на выбар адно заданне і папрацаваць з адной з каштоўнасцяў.

  • Правы чалавека. Фарматам рэалізацыі правоў чалавека ў вашай дзейнасці можа быць выкарыстанне падыходу, заснаванага на правах чалавека (human rights based approach, HRBA). У дапаможніку пра падыход ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту (БХК) прачытайце старонку 50 пра падыход і пасля пачытайце пытанні на старонках 51-54. Напішыце кароткую нататку да 200 слоў пра рэалізацыю human rights based approach у вашай працы (Напішыце, напрыклад, ці рэалізуеце вы ўжо нешта з гэтага? Чаго не хапае, каб змяніць існуючыя падыходы?)


  • Інклюзія. Прачытайце артыкул «Распрацоўка і ўкараненне палітык разнастайнасці і інклюзіі» і прайдзіце тэст з артыкула. Падумайце, што менавіта па выніках тэста вы хацелі б змяніць у вашай дзейнасці незалежна ад распрацоўкі палітыкі. Сфармулюйце не менш за 3 канкрэтныя змены. Заданне дапаможа вам зразумець, як можна распрацаваць сваю ўласную палітыку і наколькі інклюзіўнай з’яўляецца менавіта ваша арганізацыя або ініцыятыва.

  • Экапрыязнасць. Паглядзіце відэа «Гісторыя рэчаў» з Ані Леанард і правядзіце аўдыт рэчаў, якія знаходзяцца вакол вас у дадзены момант (дома ці на працы): колькі з іх сапраўды прыносяць вам карысць і/ці радасць, без якіх можна было б лёгка абысціся?

Veščine

ETS-TR
#Integrating values and beliefs
Civic engagement
Na seznam predvajanja dodan/a (1)
Potreben čas za dokončanje: 2 ure
Deli:

Organizatorji

OEEC

Uporabljeno v seznamu predvajanja

Мае Сэнс
OEEC
Badgecraft vodi spletno infrastrukturo za mesta in regije učenja in jo razvija skupaj z vodilnimi izobraževalnimi organizacijami. Evropski konzorcij razvija to platformo s pomočjo sofinanciranja programa Evropske unije Erasmus+. Kontaktirajte support@badgecraft.eu.
Platforma
Preklopite na drug jezik:
Sofinancirano s strani programa Evropske unije Erasmus+
DomovZemljevidAktivnostiSeznami predvajanja